Далучэнне дзяцей да беларускай мовы і нацыянальнай культуры праз выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў

Далучэнне дзяцей да беларускай мовы і нацыянальнай культуры праз выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў

Пры планаванні адукацыйнай працы неабходна ўлічваць тое, што сацыяльна-­эканамічныя ўмовы патрабуюць новых выхаваўчых тэхналогій, новага падыходу да праблемы выхавання ў цэлым і выхавання патрыятызму, нацыянальнай культуры ў прыватнасці.

Менавіта выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў, спалучэнне іх з традыцыйнымі формамі работы можа стаць эфектыўным сродкам для ўдасканалення якасці адукацыйнага працэсу па пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дашкольнай установе, для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры.

Кадукова Вольга

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Обальскі яслі-сад Шумілінскага раёна»

2362 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

Дашкольнікам з іх наглядна-­вобразным мысленнем зразумела толькі тое, што можна адначасова разгледзець, пачуць, з чым можна падзейнічаць або чые дзеянне можна ацаніць. У сувязі з гэтым у сваёй працы з дзецьмі педагагічныя работнікі выкарыстоўваюць элетронныя адукацыйныя рэсурсы.

Так сталася, што мы выкарыстоўваем рэсурсы, створаныя самастойна. Прычын для такога падыходу было некалькі: розныя варыянты інтэрактыўных дошак і, як вынік, рознае праграмнае забеспячэнне, якое, на жаль, не падтрымлівае беларускую мову. У большасці выпадкаў выхавальнікі літаральна не могуць выкарыстаць усе магчымасці дошкі з-за адсутнасці неабходнай мовы ў праграмным забеспячэнні. З гэтай і іншых прычын мы стварылі ўласныя рэсурсы, распрацаваныя ў праграмным забеспячэнні SMARTNotebook, LearningApps, Microsoft Office. Усе рэсурсы простыя ў карыстанні і дазваляюць выхавальнікам разнастаіць адукацыйны працэс. Гэтыя праграмы ўтрымліваюць тэкставыя матэрыялы, фатаграфіі, малюнкі, слайд-шоў, гукавое афармленне, відэафрагменты і анімацыю.

Але мы сутыкнуліся з тым, што ў дашкольнай педагагічнай практыцы недастаткова раскрыты спосабы ўкаранення электронных адукацыйных рэсурсаў у работу з дзецьмі па пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў дашкольнай установе для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры. Таму вырашылі стварыць уласныя комплексы і практыкаванні, праблемныя сітуацыі, узяўшы за аснову распрацоўкі беларускіх аўтараў Н. С. Старжынскай і Д. М. Дубінінай.

Змест работы па пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў дашкольнай установе для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры вызначаецца вучэбнай праграмай.

У аснове работы ляжыць узбагачэнне пачуццёвага вопыту, якое дзіця набывае шляхам азнаямлення са з’явамі навакольнага жыцця. Падабраны матэрыял знаёміць дзяцей з культурай, побытам і традыцыямі беларускага народа, стварае адмысловае асяроддзе для знаёмства дзяцей з вуснай народнай творчасцю. Комплексы гульняў таксама спрыяюць фарміраванню ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця нацыянальнай прыналежнасці, павагі да Радзімы, далучэнню да этнакультурнай спадчыны. Выхаванцы бліжэй знаёмяцца з гісторыяй і культурай сваёй малой радзімы.

Выкарыстанне электронных сродкаў навучання ў спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці паказвае практычную накіраванасць да беларускай мовы і нацыянальнай культуры, дазваляе прыўнесці эфект нагляднасці ў заняткі, дапамагае дзецям засвоіць матэрыял хутчэй і ў поўным аб’ёме.

Распрацоўка і прымяненне інтэрактыўных заданняў і практыкаванняў — дзейсны метад, які актывізуе працэс пазнання.

Заняткі з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў і прыёмаў падабаюцца дзецям. Яны з жаданнем гуляюць, выконваюць заданні, таму што ўсе аказваюцца ўцягнутымі ў працэс пазнання, маюць магчымасць разумець і рэфлексаваць з нагоды таго, што яны ведаюць і пра што думаюць.

Акрамя таго, на нашу думку, выкарыстанне сучасных тэхналогій дазваляе значна эканоміць час: дзеці паспяваюць выканаць вялікую колькасць практыкаванняў.

З дапамогай электронных адукацыйных рэсурсаў выхавальнікі праводзяць тэматычныя заняткі, вядуць гутаркі з дзецьмі на беларускай мове, расказваюць пра жыццё ў мінулыя гады, знаёмяць з беларускім фальклорам і дэкаратыўна-­прыкладным мастацтвам, распавядаюць пра народныя традыцыі, святы і абрады.

На падставе прыведзеных прыкладаў выкарыстання інтэрактыўных метадаў па пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў дашкольнай установе для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры можна зрабіць наступныя высновы:

  1. Інтэрактыўныя метады з’яўляюцца даволі ўніверсальнымі — яны могуць выкарыстоўвацца на розных этапах занятку (пры замацаванні матэрыяла, пры вывучэнні новай тэмы, на этапе рэфлексіі).
  2. Выкарыстанне названых метадаў не патрабуе падрыхтоўкі вялікай колькасці нагляднага матэрыялу.
  3. Пры ўвядзенні інтэрактыўных метадаў ствараецца атмасфера добразычлівасці, фарміруецца станоўчая матывацыя да навучання, стымулюецца актыўная пазнавальная праца дзяцей, мабілізуецца іх творчы патэнцыял.

Такім чынам, аналізуючы свой вопыт, мы прыйшлі да высновы, што выкарыстанне інфармацыйна-­камунікатыўных тэхналогій, эфектыўных метадаў, сродкаў і прыёмаў навучання, умелае спалучэнне традыцыйных падыходаў і сучасных тэхналогій у значнай ступені ўплываюць на агульнае развіццё маўлення, цікавасці да беларускай мовы ў дзяцей да­школьнага ўзросту.

Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў у рабоце з дзецьмі паказала, што яны садзейнічаюць не толькі фарміраванню нацыянальнай культуры, але і зносін, сродкаў зносін на беларускай мове, навыкаў разумення беларускай мовы, уменню адказваць на пытанні дарослага, заахвочванню дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове і развіццю пазнавальных і моўных здольнасцей, выхаванню каштоўнасных адносін да багаццяў беларускай мовы, жадання авалодаць ёю. Такія веды будуць больш трывалымі, свядомымі, а гэта значыць, больш якаснымі.

Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання дае свае вынікі. У 2020 г. мы рэзультатыўна ўдзельнічалі ў абласным этапе конкурса метадычнага майстэрства «Выхаванне культуры энергазахавання як аснова павышэння дабрабыту кожнага чалавека», у абласным конкурсе маладых спецыялістаў «Молодые педагоги #new_generation» з распрацаванымі электроннымі адукацыйнымі рэсурсамі. У 2021 г. атрымалі сертыфікат удзельніка абласнога конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» за распрацаваны электронны адукацыйны модуль па далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы і нацыянальнай культуры і дыплом II ступені міжнароднага інтэрнэт-­праекта «IT-школа — пакаленне NEXT» за конкурсную работу «Адраджэнне традыцый: Беларуская хатка — землякам апратка».

2362 Shape 1 copy 6Created with Avocode.
Последнее
по теме
Задать вопрос в редакцию
Заказать звонок