Эфектыўныя формы метадычнай работы з кадрамі

Эфектыўныя формы метадычнай работы з кадрамі

Асноўным відам дзейнасці, здольным грунтоўна ўплываць на развіццё творчых якасцей, павышэнне прафесійнага ўзроўня педагагічных работнікаў, з’яўляецца метадычная работа.

Мэтай метадычнай работы дзяржаўнай установы адукацыі «Обальскі яслі-сад Шумілінскага раёна» з’яўляецца стварэнне аптымальных умоў для безупыннага павышэння ўзроўня агульнай і педагагічнай культуры ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. У гэтым матэрыяле намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ўстановы дзеліцца вопытам рэалізацыі дадзенай мэты.

Кадукова Вольга

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Обальскі яслі-сад Шумілінскага раёна»

1064 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

Форма метадычнай работы з кадрамі «Прызба.by»

Асноўны накірунак дзейнасці дзіцячага сада — работа па далучэнню педагогаў і выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры.

З майго пункту гледжання, дадзены накірунак патрабуе пастаяннага развіцця ва ўстанове адукацыі. Таму ўзнікла неабходнасць пошука новых эфектыўных форм метадычнай работы з педагогамі. Так у нашай установе адукацыі пачала дзейнічаць форма метадычнай работы с кадрамі «Прызба.by».

План работы «Прызба.by» (на белорусском языке)

Слова «прызба» перакладаецца на рускую мову як «завалинка», то бок гэта невысокі насып з зямлі ўздоўж вонкавых сцен хаты. Зараз так часта называюць проста лаўку, якая стаіць пад сцяной. У нашым выпадку «прызба» дае магчымасць педагогам усім разам сабрацца, паразважаць, выявіць, абагульніць, сістэматызаваць і распаўсюдзіць вопыт лепшых спецыялістаў.

Для ўдасканалення якасці адукацыйнага працэсу па духоўна-­маральнаму і патрыятычнаму выхаванню ва ўстанове адукацыі створаны музей «Беларуская хатка». Менавіта на базе яго мы і праводзім пасяджэнні «Прыз­ба.by». Сама атмасфера спрыяе фарміраванню ў педагогаў нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця прыналежнасці, павагі да Радзімы, далучэнню да этнакультурнай спадчыны. Педагогі бліжэй знаёмяцца з гісторыяй і культурай сваёй малой радзімы, з беларускай народнай творчасцю, з традыцыямі, звычаямі, побытам, прыкладным мастацтвам і фальклорам Беларусі.

Мэты и задачы

Мэта праекта — стварэнне ўмоў для забеспячэння асобасна-­прафесійнага развіцця педагогаў, фарміравання і ўдасканалення педагагічнага майстэрства і творчасці для паспяховай рэалізацыі задач, якія стаяць перад установай дашкольнай адукацыі.

Задачы работы «Прызбы.by»:

  1. Садзейнічаць павышэнню ўзроўня прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, іх падрыхтаванасці для работы ў сучаснай інфармацыйнай прасторы і рэалізацыі камунікатыўных падыходаў ў навучанні.
  2. Стварыць інфармацыйна-­метадычную прастору, якая спрыяе развіццю інфармацыйных камп’ютарных, вучэбна-­метадычных, арганізацыйна-­педагагічных і адукацыйных запатрабаванняў педагагічных кадраў.
  3. Павышаць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў па пытаннях сучаснага зместу адукацыі, выкарыстання эфектыўных тэхналогій і методык выкладання, адаптаваць іх да рэальных умоў адукацыйнага працэсу.
  4. Працягваць засваенне педагагічнымі кадрамі асноўных накірункаў кампетэнтнаснага падыходу ў адукацыі.
  5. Выяўляць, абагульняць і распаўсюджваць больш дзейнасны педагагічны вопыт навучання і выхавання падрастаючага пакалення.

Выкарыстоўваючы розныя метады правядзення «Прызбы.by», мы не толькі перадаем веды педагогам, але і фарміруем творчыя адносіны да дзейнасці, дзелімся вопытам работы з педагогамі іншых ўстаноў адукацыі. Апроч гэтага, мы ствараем спрыяльныя ўмовы па пераемнасці дзейнасці дашкольнай установы і пачатковай школы.

Работа «Прызбы.by» будуецца на прынцыпах адкрытасці і сістэмнасці, цэласнасці і мэтазгоднасці, практычнай накіраванасці і канкрэтнасці. Такі падыход дае педагогам магчымасць вучыцца адзін ў аднаго на роўных, аказваць неабходную дапамогу, а таксама ствараць новыя прадукты (методыкі, тэхналогіі, дапаможнікі, дыдактычныя матэрыялы, электронныя адукацыйныя рэсурсы і інш.).

Як праходзяць пасяджэнні

Кожнае пасяджэнне прысвечана пэўнай тэме, задачы, форме і метаду работы. Напрыклад, першае пасяджэнне «Прызбы.by» прайшло пад назвай «Бава-прызба», што азначае бавіць час разам, з карысцю. Удзел у ім прынялі педагогі нашага дзіцячага садка. Задачы, якія мы вырашалі, былі накіраваны на тое, каб павысіць ўзровень прафесійнай кампетэнцыі выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па пытаннях фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю. Выхавальнікам было прапанавана распрацаваць канспекты заняткаў па адукацыйнай галіне «Развіццё маўлення і культура моўных зносін», сцэнарыі музычных забаў, дыдактычныя гульнявыя дапаможнікі, метадычныя парады для бацькоў, якія дапамогуць зацікавіць выхаванцаў карыстацца беларускай мовай.

Педагогі мелі магчымасць абмеркаваць, як комплексна выкарыстоўваюцца практычныя, славесныя, наглядныя і гульнявыя групы метадаў навучання дзяцей беларускаму маўленню, навучанню спосабам пабудовы выказванняў на беларускай мове ў працэсе спецыяльна арганізаванай дзейнасці. Звярнулі ўвагу і на неабходнасць выканання метадычных патрабаванняў пры падрыхтоўцы нагляднага дэманстрацыйнага матэрыялу да заняткаў.

Выхавальнікі ўзбагацілі свой прафесійны вопыт новымі педагагічнымі ідэямі па рэалізацыі праграмы адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», стварэнню беларускамоўнага асяроддзя ў групах. Сумесная праца спецыялістаў садзейнічала развіццю навыка рэфлексіі сваёй асабістай педагагічнай дзейнасці.

Другое пасяджэнне мела назву «Анлайн-­прызба». Адбылося яно з выкарыстаннем інтэрнэт-­рэсурсаў і было накіравана на актывізацыю наяўных тэарэтычных і практычных уменняў выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па пытаннях фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы. З дапамогай мультымедыйнага суправаджэння педагогі падзяліліся вопытам работы па пашырэнні сферы выкарыстання мовы. Адбыліся адкрытыя паказы інтэграванага занятку з дзецьмі старэйшай групы (5–6 гадоў) па адукацыйных галінах «Дзіця і грамадства» і «Развіццё маўлення і культура моўных зносін» «Падарожжа з Лявоніхай», адкрытага ўрока па беларускай мове ў I класе Обальскай сярэдняй школы.

Планы интегрированных занятий по образовательным направлениям (на белорусском языке)

Выхавальнік прадставіла занятак з выкарыстаннем элементаў ТРВЗ-тэхналогіі, інфармацыйна-­камунікатыўных тэхналогій. Занятак прайшоў цікава не толькі для выхаванцаў, але і для педагогаў раёна.

Удзельнікі пасяджэння атрымалі магчымасць павысіць прафесійнае майстэрства па пытаннях выкарыстання актыўных форм, адукацыйных сэрвісаў, інфармацыйна-­камунікацыйных тэхналогій у рабоце з дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Праца ў рэжыме анлайн дазволіла ўдзельнікам азнаёміцца з распрацоўкамі калег, аператыўна ўнесці неабходныя карэктыроўкі, абмеркаваць актуальныя пытанні, на практыцы апрабаваць прапанаваны матэрыял.

Наступнае пасяджэнне пад назвай «Фэст-прызба», што азначае паказ дасягненняў і вынік работы, прайшло ў фармаце маста з удзелам педагогаў Шумілінскix ясляў-сада № 1 і Обальскай сярэдняй школы. Пасяджэнне было накіравана на тое, каб павысіць узровень педагагічнай кампетэнцыі выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, стварыць атмасферу творчага пошуку, сістэматызаваць веды па развіццю беларускага маўлення ў дзяцей дашкольнага ўзросту і падзяліцца вопытам работы з педагогамі іншых ўстаноў адукацыі.

Быў прадстаўлены вопыт работы Обальскай СШ па тэме «Развіццё беларускага маўлення дзяцей малодшага школьнага ўзросту шляхам выкарыстання фальклору на ўроках». Педагогі нашай установы дашкольнай адукацыi правялі майстар-клас па стварэнню электроннага вучэбнага модуля «Гульнявы комплекс да казкі “Селянін, Мядзведзь і Лісіца” для арганізацыі адукацыйнага працэсу з выхаванцамі 5–7 год з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі», а таксама арганізавалі з дзяцьмі старэйшай групы (5–6 гадоў) гульню «Гучы, родная мова!».

Электронный учебный модуль (на белорусском языке)

Падчас мерапрыемства ўсе яго ўдзельнікі па чарзе дзяліліся сваімі думкамі, напрацоўкамі, абмяркоўвалі пачутае, задавалі пытанні. Падчас абмеркаванняў прагучала шмат слушных парад, якія ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу ўзялі на ўзбраенне. Педагогі паказалі сваё майстэрства, прадэманстравалі творчыя здольнасці.

Высновы

Эфектыўнасць выкарыстання дадзенай формы метадычнай работы з кадрамі пацверджана тым, што педагогі карыстаюцца ёй пры арганізацыі разнастайных відаў дзейнасці з дзецьмі.

Вынікам работы сталі сцэнарыі метадычных мерапрыемстваў, інтэрактыўныя гульні і заданні, накіраваныя на актуалізацыю ведаў па пытаннях павышэння якасці выкладання беларускай мовы і культуры маўленчых зносін ў выхаванцаў.

Такім чынам, «Прызба.by» дазваляе забяспечыць рост педагагічнага майстэрства і развіццё творчага патэнцыялу кожнага педагога, удасканаліць якасць адукацыйнага працэсу, укараніць ў педагагічную практыку сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, павысіць кваліфікацыю педагагічных работнікаў.

1064 Shape 1 copy 6Created with Avocode.
Последнее
по теме
• • •

Электронное пособие «Управление деятельностью учреждения дошкольного образования: важное для работы»

Мы рады представить вашему вниманию уникальное руководство, которое поможет вам эффективно управлять деятельностью вашего дошкольного учреждения. «Управление деятельност...
Shape 1 copy 6Created with Avocode. 1557

Работа сторожей в ночное время: особенности, ограничения, оформление, нарушения

В УДО в большинстве случаев к работе в ночное время привлекаются сторожа. Заведующему УДО необходимо знать, что работа в ночное время оказывает негативное влияние на здор...
№ 1 (145) 2024 Семенихина Светлана,
Shape 1 copy 6Created with Avocode. 1196
2
Задать вопрос в редакцию
Заказать звонок