Асаблівая ўвага – сучаснаму адукацыйнаму асяроддзю
История поискаИстория поискаИстория поискаИстория поискаИстория поиска

Асаблівая ўвага – сучаснаму адукацыйнаму асяроддзю

449 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

Каля 500 удзельнікаў сабрала сёлетняя абласная жнівеньская нарада педагогаў Брэстчыны, прысвечаная сучаснаму адукацыйнаму асяроддзю і асноўным напрамкам развіцця адукацыйнай галіны вобласці. На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Г.І.Барысюк і памочнік прэзідэнта Беларусі – інспектар па Брэсцкай вобласці А.М.Маркевіч.

У рамках нарады, якая праходзіла на базе Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці, была арганізавана работа 7 відэасекцый. У цэнтры ўвагі іх удзельнікаў знаходзіліся пытанні, звязаныя з арганізацыяй аддаленага адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем ІТ-тэхналогій, бяспечных умоў навучання, выхаваўчай і сацыяльнай работы, развіццём прафесійных кампетэнцый настаўнікаў-прадметнікаў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі, фарміраваннем інклюзіўнай культуры праз рэалізацыю інклюзіўных практык і інш.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ю.М.Прасмыцкі адзначыў, што прыярытэтнымі напрамкамі развіцця сістэмы адукацыі застаюцца якасць і даступнасць адукацыі, узаемадзеянне сям’і і школы, бяспека дзяцей і далейшае павышэнне эканамічнай эфектыўнасці галіны.

Сёння ў вобласці працуюць 1095 устаноў адукацыі. Колькасць дзяцей з году ў год павялічваецца. Так, сёлета школы прымуць каля 168,6 тысячы вучняў. Актыўна будуюцца новыя ўстановы адукацыі, абнаўляецца аўтобусны парк, праводзяцца капітальныя і бягучыя рамонты, закупляецца новае тэхналагічнае і вучэбнае абсталяванне, мадэрнізуюцца харчаблокі, спартыўныя залы і інш. Сярэдні заробак у галіне – каля 813 рублёў.

Па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема, звязаная з недахопам месцаў у дзіцячых садах крокавай даступнасці, асабліва ў мікрараёнах новабудоўляў. Вырашыць гэтую праблему павінна аптымальнае выкарыстанне плошчаў існуючых устаноў, падвоз дзяцей, у тым ліку гарадскіх, у сельскія сады, наведванне ўстаноў па гібкім рэжыме (без харчавання), рэканструкцыя і адкрыццё дашкольных устаноў, у тым ліку ў жылых дамах.

Па словах Ю.М.Прасмыцкага, з улікам пераходу дашкольнай адукацыі на нарматыўнае фінансаванне органам кіравання неабходна пралічыць эканамічную эфектыўнасць функцыянавання асобных устаноў, асабліва ў сельскай мясцовасці, наведвальнасць якіх не перавашае 50%. Патрабуе ўдасканалення работа па здароўезберажэнні.

У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі вялікая ўвага ўдзяляецца мадэрнізацыі сельскіх школ, аснашчэнню ўстаноў лабараторным абсталяваннем, інтэрактыўнымі сродкамі навучання і сучаснай камп’ютарнай тэхнікай, а таксама дапрофільнай і профільнай падрыхтоўцы школьнікаў. Так, профільныя класы (групы) адкрыты ў 201 установе. У прыярытэце – профільныя класы (групы) аграрнай і педагагічнай накіраванасці. Арганізавана прафесійная падрыхтоўка старшакласнікаў на базе школ і ўстаноў прафесійнай адукацыі.

Сярод актуальных праблем – якасць работы сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі. Так, заслужаныя нараканні выклікае выніковасць цэнтралізаванага тэсціравання, алімпіяднага руху і навукова-даследчай дзейнасці школьнікаў, нягледзячы на пэўную станоўчую дынаміку. Павялічваецца колькасць выпускнікоў, узнагароджаных залатымі і сярэбранымі медалямі (8,5% ад агульнай колькасці выпускнікоў).

Па словах Ю.М.Прасмыцкага, адміністрацыі ўстаноў і органы кіравання адукацыяй недапрацоўваюць у стварэнні належных умоў для індывідуальнай работы са здольнымі вучнямі не толькі ў школах, але і ва УВА, рэсурсных цэнтрах, прычым на працягу ўсяго навучання. Неабходна ўдасканальваць работу з высокаматываванымі дзецьмі, павышаць кіраўніцкую культуру, шукаць новыя метады педагагічнай дзейнасці, паглыбляць узаемадзеянне з вышэйшай школай. На жаль, па-ранейшаму ў шэрагу гімназій і ліцэяў вобласці адсутнічае сістэмная работа з адоранымі вучнямі.

- Патэнцыял для выпраўлення сітуацыі ёсць: кваліфікацыйны ўзровень педагогаў дазваляе паспяхова вырашаць многія адукацыйныя задачы, - адзначыў Ю.М.Прасмыцкі. – Так, каля 80% педагогаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю. Больш за ўсё іх у Баранавічах, Ляхавіцкім і Лунінецкім раёнах. Павялічваецца колькасць настаўнікаў-метадыстаў. Сярод задач – наладзіць дзейсны ўнутраны кантроль за арганізацыяй адукацыйнага працэсу, павысіць прафесійную кампетэнтнасць і адказнасць педагогаў за вынікі сваёй працы, стварыць сучаснае адукацыйнае асяроддзе па ўсіх прадметных галінах з улікам ІТ-тэхналогій і інш. Актуальны напрамак работы – арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі.

Вялікая ўвага павінна ўдзяляцца прафілактычным мерапрыемствам, накіраваным на барацьбу з п’янствам, наркаманіяй і тытунекурэннем сярод падлеткаў, прадухіленне суіцыдальных паводзін і траўміравання дзяцей. Важную ролю ў гэтым адыгрывае цеснае ўзаемадзеянне з праваахоўнымі органамі і ўстановамі аховы здароўя. Павышанай увагі патрабуюць пытанні, звязаныя з кібербяспекай і негатыўным уплывам інтэрнэту, фарміраваннем сацыяльна накіраваных мадэлей паводзін падлеткаў і альтэрнатыўных форм іх адпачынку, дзейнасцю бацькоўскіх універсітэтаў. Школа павінна займаць актыўную пазіцыю ў сацыяльных сетках. Задача педагогаў – выхоўваць інфармацыйную і палітычную культуру ў вучняў, здольнасць супрацьстаяць псіхалагічнай маніпуляцыі.

Дынамічна развіваецца сістэма прафесійнай адукацыі. Заключана больш за 400 дагавораў аб узаемадзеянні з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў. На базе ПТНУ і ССНУ дзейнічаюць 7 рэсурсных цэнтраў па 8 профілях, дзе прайшлі падрыхтоўку амаль 20 тысяч навучэнцаў. Праводзіцца мэтанакіраваная работа па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы рэсурсных цэнтраў. Існуе патрэба ў стварэнні цэнтраў па профілях “Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання. Сеткі тэлекамунікацый” і “Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў”.

Сярод праблем – недахоп вучэбных плошчаў ва ўстановах прафесійнай адукацыі Брэста, значны знос тэхнічнага абсталявання і камп’ютарнай тэхнікі.

Перспектыўны напрамак работы – удасканаленне сувязей паміж школай, установамі прафесійнай і вышэйшай адукацыі для суправаджэння адораных дзяцей і забеспячэння кадравага рэзерву.

З году ў год павялічваецца колькасць дзяцей з АПФР. Амаль усе з іх ахоплены спецыяльнай адукацыяй і карэкцыйна-педагагічнай дапамогай. Каля 87% асаблівых дзяцей вучацца ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі і інклюзіі. Адна з галоўных праблем – стварэнне безбар’ернага асяроддзя ва ўстановах адукацыі. У цэнтры павышанай увагі – сацыяльная адаптацыя і інтэграцыя дзяцей у грамадстве, іх падрыхтоўка да працоўнай дзейнасці і сямейнага жыцця.

У вобласці адкрыты 54 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзе выхоўваюцца 375 хлопчыкаў і дзяўчынак. Сёлета запланавана будаўніцтва яшчэ 4 ДДСТ. Паступова закрываюцца інтэрнатныя ўстановы. Каля 77% дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, выхоўваюцца ў замяшчальных сем’ях. Актыўна выкарыстоўваецца патранатная форма сямейнага выхавання.

- Сучасныя кіраўнікі павінны валодаць шэрагам важных кампетэнцый, якія дазваляюць паспяхова вырашаць прававыя і эканамічныя задачы, наладжваць партнёрскія адносіны з прафсаюзам, выбудоўваць канструктыўны дыялог з падначаленымі, - адзначыў Ю.М.Прасмыцкі.

Напрыканцы нарады начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама адказаў на пытанні педагогаў і кіраўнікоў па актуальных праблемах функцыянавання галіны ў сучасных умовах.

Источник: Брестский областной институт развития образования.

449 Shape 1 copy 6Created with Avocode.
Последнее
по теме

Пленум Верховного Суда Республики Беларусь принял постановление «О судебной практике рассмотрения дел, связанных с правом граждан на трудовую пенсию»

24 октября 2024 года состоялось заседание Пленума Верховного Суда Республики Беларусь, посвященное судебной практике рассмотрения дел, связанных с правом граждан на трудо...
Shape 1 copy 6Created with Avocode. 65
Задать вопрос в редакцию
Заказать звонок