Сугучна з пазіцыяй ЮНІСЕФ
История поискаИстория поискаИстория поискаИстория поискаИстория поиска

Сугучна з пазіцыяй ЮНІСЕФ

414 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

Пачынаючы сустрэчу, Ігар Васільевіч Карпенка засяродзіў увагу на тым, што нацыянальная сістэма адукацыі цесна супрацоўнічае з дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ), дзейнасць якога скіравана на абарону правоў дзяцей, на фарміраванне асобы кожнага з іх, на забеспячэнне сацыялізацыі ў грамадстве. На працягу шматгадовага супрацоўніцтва былі рэалізаваны і рэалізоўваюцца шматлікія праекты пад эгідай ЮНІСЕФ. Як заўважыў І.В.Карпенка, у развіцці асобы дзіцяці адукацыйная галіна адыгрывае найважнейшую ролю, яна забяспечвае яго навучанне і выхаванне. Акрамя таго, у адукацыйным асяроддзі фарміруюцца лідарскія якасці навучэнцаў. У Беларусі склаўся вопыт па развіцці органаў самакіравання ў навучальных установах, па стварэнні грамадскіх арганізацый, дзіцячага і маладзёжнага парламента, што адыгрывае важную ролю ў сацыялізацыі дзяцей, у падрыхтоўцы іх да самастойнага жыцця, стварае аснову для ўзаемадзеяння педагогаў з дзецьмі, як паўнавартаснымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэса.

І.В.Карпенка заўважыў, што ўзаемадзеянне з дзіцячым фондам ААН “ЮНІСЕФ” дазваляе знаходзіць новыя формы і метады ў развіцці інклюзіўнай адукацыі. Педагог павінен знаходзіць індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці, умець выбудоўваць аптымальна правільную траекторыю ўзаемадзеяння з дзецьмі. Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу сёння набывае новыя рысы. Пры інстытуце псіхалогіі БДПУ імя М.Танка мяркуецца стварыць пастаянна дзеючы цэнтр псіхалагічнай дапамогі, які ў рэжыме анлайн будзе кансультаваць дзяцей, падлеткаў, педагогаў і бацькоў пры ўзнікшай той ці іншай сітуацыі.На базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пры ўдзеле ЮНІСЕФ створана грамадская прыёмная камісіі па правах дзіцяці. Міністр адукацыі І.В.Карпенка расказаў, што пры сустрэчы з кіраўнікамі адукацыйных ведамстваў дзяржаў-удзельнікаў СНД яны былі азнаёмлены з гэтай прыёмнай і далі высокую ацэнку яе работы. Акрамя таго, у гэтым цэнтры вядзецца навучанне актывістаў для дзейнасці ў дзіцячых і маладзёжных парламентах.

Сёння павышаецца роля сацыяльна-педагагічных цэнтраў, непасрэдна роля псіхолагаў у рабоце з дзецьмі.

--Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне адукацыйнага працэса вельмі важны напрамак, і мы пастаянна займаемся яго ўдасканаленнем, --падкрэсліў Ігар Васільевіч.— Тыя дзеянні, якія мы сёння рэалізоўваем, сугучныя з тымі прынцыповымі пазіцыямі, якія закладзены ў аснову дзейнасці дзіцячага фонда ААН “ЮНІСЕФ” з мэтай устойлівага развіцця і абароны інтарэсаў дзяцей і падлеткаў.
Філіп Коры расказаў аб тых эмоцыях, якія ён адчуў пры адкрыцці II Еўрапейскіх гульняў.

-- Асабліва мяне кранула тое, што ў гэтым грандыёзным мерапрыемстве прынялі ўдзел дзеці, -- адзначыў прадстаўнік ЮНІСЕФ.—Для іх гэтая падзея стане самай запамінальнай у жыцці.
Далучэнне дзяцей з маленства да жыцця краіны, грамадства – самы дзейсны выхаваўчы момант, з якога пачынаецца фарміраванне чалавечых каштоўнасцей, заявіў Філіп Кора і падзякаваў кіраўніка адукацыйнай галіны нашай краіны І.В.Карпенку за разуменне гэтага.
Як адзначыў прадстаўнік ЮНІСЕФ, адукацыя сёння –гэта лакаматыў развіцця кожнай краіны, кожнага яе грамадзяніна, яна аказвае найбольшы ўплыў на развіццё нашых дзяцей, фарміруе іх асобу, характар, дае магчымасць развівацца на працягу ўсяго жыцця.

--Дзеці – гэта паўнавартасныя члены грамадства, і ад таго, наколькі мы выхаваем маладое пакаленне, будзе залежыць будучыня кожнай краіны, -падкрэсліў Філіп Коры.

Прадстаўнік ЮНІСЕФ заўважыў, што сёння востра стаіць пытанне аб псіхічным здароўі дзяцей, уплыву на гэта інтэрнету, іншых асацыяльных праяў, якія існуюць у навакольным асяроддзі. Таму неабходна прадпрымаць меры, каб процістаяць негатыўным з’явам,узмацніць ролю адукацыі, развіваць інклюзіўную адукацыю і далучаць да яе ўсё больш удзельнікаў. У Беларусі, як і ў іншых краінах, ЮНІСЕФ праводзіў даследаванні па вывучэнні псіхічнага здароўя дзяцей. Пры атрыманні вынікаў будуць прапанаваны новыя напрамкі дзейнасці ў гэтай сферы, далучэнне іншых міністэрстваў, у тым ліку міністэрства аховы здароўя. Эксперты ЮНІСЕФ гатовы дапамагаць у рэалізацыі гэтых напрамкаў.

--Сёння мы засяроджваем увагу на падрыхтоўцы педагогаў-псіхолагаў, якія б маглі валодаць спецыяльным інструментарыем, ведамі і навыкамі ў рабоце з крызіснымі сітуацыямі, з рознымі формамі дэвіантных паводзін. З гэтай мэтай будзе перагледжаны змест праграмы павышэння кваліфікацыі педагогаў-псіхолагаў.Па ўсіх напрамках Міністэрства адукацыі адкрыта да супрацоўніцтва з ЮНІСЕФ.

--Ключавая задача адукацыйнай галіны -- забяспечыць дзяцінства ва ўсіх яго праяўленнях, пачынаючы ад нараджэння дзіцяці і да выхаду яго ў самастойнае жыццё, --падкрэсліў І.В.Карпенка. – І мы будзем прыкладаць усе сілы, каб гэту задачу выконваць.

Крынiца: Официальный ресурс Министерства образования Республики Беларусь 

414 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

"Воспитание маленьких сердец". В детсадах Минской области проведут месячник духовного воспитания

В детских садах Минской области с 25 ноября по 24 декабря пройдет месячник духовного воспитания. Об этом БЕЛТА сообщили в главном управлении по образованию Миноблисполком...
Shape 1 copy 6Created with Avocode. 55
Задать вопрос в редакцию
Заказать звонок