Удасканальваць сістэму адукацыі, працуючы на апярэджанне
История поискаИстория поискаИстория поискаИстория поискаИстория поиска

Удасканальваць сістэму адукацыі, працуючы на апярэджанне

467 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

Падчас рабочай паездкі на Піншчыну міністр адукацыі І.В.Карпенка правёў прыём грамадзян у райвыканкаме, наведаў Малоткавіцкую дапаможную школу-інтэрнат і Пінскі каледж БрДУ імя А.С.Пушкіна, дзе сустрэўся з педагагічнай грамадскасцю рэгіёна.
Начальнік раённага аддзела па адукацыі В.В.Гаўрыловіч расказаў кіраўніку галіновага ведамства пра сістэму адукацыі Піншчыны і яе гатоўнасць да новага навучальнага года. Сёння ў рэгіёне дзейнічаюць 69 устаноў адукацыі, якія наведваюць каля 6 тысяч дзяцей. Колькасць школьнікаў з году ў год змяншаецца. Закрываюцца і рэарганізоўваюцца малакамплектныя ўстановы адукацыі. У 7 школах колькасць вучняў не перавышае 50 чалавек. Сярэдняя напаўняльнасць класаў – 11,3 дзіцяці, дашкольных груп – 15,6.

Сёлета на бягучыя рамонты ўстаноў адукацыі запланавана амаль 316 тысяч рублёў (асвоена каля 107 тысяч). Пачата будаўніцтва спартыўнай залы ў Стытычаўскай сярэдняй школе.   

На жаль, пакуль ніводная з 65 устаноў агульнай сярэдняй, дашкольнай, спецыяльнай і дадатковай адукацыі раёна не мае цалкам даступнае безбар’ернае асяроддзе. Толькі 4 з 25 школ маюць кабінеты, аснашчаныя сучасным лабараторным абсталяваннем. У 20 школах працуюць камп’ютарныя класы не старэй за 7 гадоў.

Матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі паступова паляпшаецца і ўдасканальваецца. Так, на яе ўмацаванне прыцягнуты 576,5 тысяч рублёў пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў (з іх каля 480 тысяч рублёў прыходзіцца на Малоткавіцкую дапаможную школу-інтэрнат).

У новым навучальным годзе падвоз 844 вучняў і 404 дашкольнікаў будуць ажыццяўляць 28 аўтобусаў. Аўтобусны парк паступова абнаўляецца.

У сістэме адукацыі раёна працуюць 677 настаўнікаў і 289 выхавальнікаў, вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю з якіх маюць каля 82% і 61% адпаведна. Адзін педагог – настаўнік-метадыст.

Сёлета ва ўстановы адукацыі Піншчыны накіраваны 27 маладых спецыялістаў. Летась замацаваліся на рабочых месцах 93% маладых педагогаў. Захоўваецца патрэба ў педагогах-псіхолагах і настаўніках фізікі. Сярэдні заробак педагогаў – каля 1,1 тысячы рублёў.

Рэгіянальная мадэль профільнага навучання цалкам задавальняе запыты вучняў і іх бацькоў. У новым навучальным годзе ў профільных класах і групах 15 устаноў адукацыі будуць займацца 152 дзяцей, у тым ліку ў групах і класах педагагічнай, сельскагаспадарчай і прававой накіраванасці. Старшакласнікі асвойваюць прафесіі агародніка, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці, афіцыянта, швачкі і сталяра. На базе Чухаўскай сярэдняй школы дзейнічае рэсурсны цэнтр па адпрацоўцы практычных навыкаў па спецыяльнасці швачкі.

У Малоткавіцкай дапаможнай школе-інтэрнаце міністр адукацыі азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай, наведаў вучэбныя класы і вытворчыя майстэрні. Дырэктар установы В.Р.Ізотаў расказаў, што ў мінулым навучальным годзе ў 19 класах займаліся 157 дзяцей, з якіх 74 – сіроты і дзеці без бацькоўскай апекі. На базе школы-інтэрната працуюць спецыяльная дашкольная група і 4 класы паглыбленай сацыяльнай і прафесійнай падрыхтоўкі па спецыяльнасцях агародніка, садавода, пчаляра, жывёлавода, рабочага зялёнага будаўніцтва, кветкавода, швачкі, зборшчыка вырабаў і вытворцы дэкаратыўных элементаў мэблі.

З мінулага года дзейнічаюць цэх па вытворчасці мэблі, майстэрні па вырабе кавальскіх прадметаў і апрацоўцы драўніны, аснашчаныя сучасным абсталяваннем і ўласнай мэбляй. Для дадатковай адукацыі вучняў створаны арт-студыя, керамічная і багетная майстэрні, майстэрні па ламініраванні і брашураванні друкаванай прадукцыі, вырабе тратуарнай пліткі і кузня. Для развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў працуюць 7 аб’яднанняў па інтарэсах тэхнічнай і мастацкай накіраванасці.

Установа адукацыі цалкам забяспечана неабходнымі кадрамі. У адукацыйным працэсе задзейнічаны 92 педагогі, з якіх 36 маюць вышэйшую дэфекталагічную адукацыю, 68% - вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю.

Школа-інтэрнат двойчы станавілася пераможцай і прызёрам Рэспубліканскага конкурсу на лепшую ўстанову спецыяльнай адукацыі ў адпаведнай намінацыі. Гэта апорная ўстанова адукацыі на Брэстчыне па распаўсюджванні вопыту работы з дзецьмі з АПФР. Тут створаны рэсурсны цэнтр, на базе якога праводзяцца абласныя і рэспубліканскія мерапрыемствы.

Наладжана супрацоўніцтва з Польшчай. Школа-інтэрнат удзельнічае ў шэрагу міжнародных праектаў: “Сацыяльная інтэграцыя маладых людзей-інвалідаў з разумовымі адхіленнямі”, “Павышэнне ўзроўню прафесійных практычных уменняў моладзі з абмежаванымі магчымасцямі”, “Кузня – майстэрня халоднай коўкі металу”, “Стварэнне спецыяльных прадпрыемстваў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі” і “Стварэнне швейнай майстэрні па навучанні і вытворчасці для інтэлектуальных інвалідаў у Беларусі”. Дзякуючы ім створана выдатная вытворчая база. У планах – будаўніцтва швейнага цэха.

Установа паспяхова ажыццяўляе пазабюджэтную дзейнасць па вырошчванні расады кветак і агародніны, вырабе багетных рамак, керамічных прадметаў, корпуснай мэблі. У мінулым навучальным годзе школа-інтэрнат зарабіла 35 тысяч рублёў.

Дзякуючы прафесіяналізму і творчай актыўнасці педкалектыву, установа адукацыі занесена на раённую Дошку гонару. 

Міністр адукацыі высока ацаніў вопыт і дасягненні малоткавіцкіх педагогаў: “У школе-інтэрнаце створаны выдатныя ўмовы для паспяховай сацыялізацыі асаблівых дзяцей, пазабюджэтнай дзейнасці. Мэблевая і швейная прадукцыя, вырабленая тут, вартая закупкі для іншых устаноў адукацыі”.

І.В.Карпенка азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбнай базай Пінскага каледжа БрДУ імя А.С.Пушкіна. Яго дырэктар С.А.Барчук расказала, што за 80-гадовую гісторыю існавання ўстанова падрыхтавала каля 18 тысяч спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй для школ, дашкольных устаноў, турыстычных фірм і музеяў Беларусі. Сёння больш за 700 навучэнцаў каледжа атрымліваюць спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” са спецыялізацыямі “Лагапедыя”, “Творчая дзейнасць”, “Фізічнае выхаванне” і “Рытміка і харэаграфія”, “Музычная адукацыя” са спецыялізацыяй “Рытміка і харэаграфія”, “Замежная мова” і “Турызм і гасціннасць”. Кантрольныя лічбы прыёму абітурыентаў выконваюцца цалкам.

Каледж заключыў 59 дагавораў аб узаемадзеянні з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў Брэсцкай, Мінскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцей. Усе сёлетнія выпускнікі размеркаваны па атрыманых спецыяльнасцях: 70% - ва ўстановы адукацыі Брэстчыны, 23% - Піншчыны. Замацавальнасць кадраў – 72%.

Адукацыйны працэс у каледжы забяспечваюць 85 выкладчыкаў, у тым ліку 1 кандыдат навук, 4 аспіранты, 25 магістраў. 55 педагогаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Для арганізацыі практычнага навучання заключаны 29 доўгатэрміновых дагавораў з установамі адукацыі Пінска і 118 дагавораў з установамі адукацыі і турыстычнымі прадпрыемствамі раёна і вобласці.

З мэтай павышэння прафесійнага майстэрства выкладчыкаў, якасці ведаў навучэнцаў, аператыўнага ўкаранення перадавых адукацыйных тэхналогій і эфектыўнай прафарыентацыйнай дзейнасці створаны развіццёвыя цэнтры маркетынгавых даследаванняў, інфарматызацыі адукацыйнага працэсу, навукова-даследчай і карэкцыйна-лагапедычнай работы, арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама бізнес-школа і лабараторыі дашкольнай і пачатковай адукацыі. Матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы пастаянна абнаўляецца. Сярэдні заробак педагогаў – 1,07 тысячы рублёў. Па выніках работы за 2016, 2018 і 2019 гады сярод устаноў прафесійнай і вышэйшай адукацыі каледж заносіўся на Дошку гонару Пінска.

Выступаючы перад педагагічнай грамадскасцю Піншчыны, І.В.Карпенка падкрэсліў, што адукацыя – гэта не сфера паслуг, бо яна выконвае вялікую сацыяльную ролю. Задача органаў улады – зрабіць адукацыю максімальна даступнай.

- У сучасным інфармацыйным свеце мяняюцца месца і роля педагога ў адукацыйным працэсе, формы і метады навучання, - адзначыў міністр. – Сёння шмат гавораць пра дыстанцыйнае навучанне, але без непасрэдных зносін вучняў і настаўнікаў адукацыйны працэс непаўнацэнны, паколькі адна з важнейшых задач адукацыі – паспяховая сацыялізацыя, у тым ліку праз камунікацыю. Дыстанцыйнае навучанне варта разглядаць у якасці дадатковай формы да класна-ўрочнай сістэмы. Ні больш, ні менш.

Па словах І.В.Карпенкі, патрабуе перагляду арганізацыя і змест выкладання сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва УВА. Неабходна навесці парадак у мэтазгоднасці падрыхтоўкі пэўных кадраў ва ўстановах прафесійнай і вышэйшай адукацыі.

- Існуючую сістэму адукацыі трэба планамерна ўдасканальваць з добрым апераджальным запасам, - заўважыў міністр.

І.В.Карпенка засяродзіў увагу на мадэрнізацыі вышэйшай школы і развіцці сеткавай адукацыі, адказаў на пытанні, звязаныя з вывучэннем замежных моў у школе, работай з бацькамі, мяркуемымі зменамі ў правілах уступнай кампаніі, профільным навучаннем і заробкамі ў сферы адукацыі.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Крынiца: Брестский областной институт развития образования 

467 Shape 1 copy 6Created with Avocode.
Последнее
по теме

В Беларуси появится профессиональный стандарт «Педагогическая деятельность в учреждениях дошкольного образования»

Он скорректирует в том числе требования к образованию воспитателя. Об этом журналистам сообщил Министр образования Андрей Иванец перед началом заседания коллегии Министер...
Shape 1 copy 6Created with Avocode. 86
Задать вопрос в редакцию
Заказать звонок